1. Вырасла ружы кветка
З корня пяшчотна так.
Як пелі продкі дзеткам:
Гэта Ясэя знак.
Нам кветачку нясеш,
сярод зімы халоднай
апоўначы нам шлеш.
2. Гэтая сцяблінка,
Так, як сказаў прарок,
То чыстая Паненка,
Якую даў нам Бог.
To Божы запавет:
Хоць Сына парадзіла,
Як Панну знае свет.
3. Хоць кветачка малая,
Нам шле прыемны пах.
Ззяннем сваім яскравым
Прагоніць цемры жах.
Сапраўдны чалавек
Хрыстос — наш Бог сапраўдны
Шле міласць у род і ў век.