1. На твар упаўшы, з месца святога
Чэсць і малітву шлём мы да Бога.
З пакорай у сэрцы, душой удзячнай
Перад Хрыстовай ахвярай страшнай.
2. Цябе мы просім, дарагі Божа,
Хай Твая ласка нам дапаможа:
Дай спакой дома, а дар у полі,
Няхай зямелька родзіць даволі.
3. Дай нам здароўе, міласць і згоду,
А душы ў чыстцы дары свабодай.
Хай Твая ласка плыве нам дарам
Праз найсвяцейшу крыжа ахвяру.
4. Глянь, Цябе просіць народ твой верны,
Мілы наш Езус, будзь міласэрны.
Усіх нас, Божа, ратуй ад здзеку,
Вазьмі няшчасных у сваю апеку.
5. Шлём да Цябе мы просьбы, жаданні,
Даруй у патрэбе нам змілаванне.
Дай, каб на свеце Табе служылі,
А пасля ў небе вечна хвалілі.