1. Славіць Цябе буду Божа
Песняй і псальмам прыгожа.
Бо Ты ў бядзе не пакінеш
І з багны грэху падымеш.
2. Клікаў Цябе я, о, Пане,
Воля Твая хай жа стане.
Ласкай узмоцні спрадвечнай,
Цемры не бачыў каб вечнай.
3. Гнеў Твой трывае імгненне,
Бо, як пачуеш маленне,
Высушыш слёзы жалобы,
Будзе гучаць смех заўсёды.