1. Езу Хрысце, Збаўца мілы,
Як Ягнятка Ты цярплівы,
Церпіш, церпіш на крыжы мучэнні,
За ўсе, за ўсе нашы праграшэнні.
2. Дык заплач жа, чалавеча,
Грэх твой Пана так скалечыў!
Глянь жа, глянь жа, як Бог міласэрны,
Кайся, кайся, грэшны і мізэрны.
3. Ён сказаў апошня слова,
Пахіліў на грудзі голаў.
Маці, Маці ў слёзах замлявае,
Ў жальбе, ў жальбе з плачу ледзь жывая.
4. Загрымела навакола,
Ды зямля аж раскалолась.
Гэты, гэты цуд усіх трывожа,
Сотнік, сотнік кажа: «Ён - Сын Божы».
5. Потым бок Яму прабілі,
Кроў з вадой адтуль пралілі.
Мы тут, мы тут заліты слязамі:
Езу Хрысце, злітуйся над намі.