1. Я хачу Тваё выканаць слова,
У змаганні з_грахом моцным быць,
Прысвяціць Табе думкі нанова,
Кожны дзень па Евангеллю жыць.
Рэф.: Ойча наш, які ёсць у небе, на зямлі
і паўсюдна Твой Дух.
Хлеб штодзённы Ты нам спасылаеш,
міласэрна даруеш нам доўг.
2. Быў я вельмі самотным і бедным,
І ў жыцці безнадзейна блукаў.
Твая Кроў грэх з душы маёй змыла -
Чалавекам адноўленым стаў.
Рэф.: Ойча наш, які ёсць у небе, на зямлі
і паўсюдна Твой Дух.
Хлеб штодзённы Ты нам спасылаеш,
міласэрна даруеш нам доўг.
3. Калі хочаш мець вечнае шчасце,
Радасць поўную з рук Пана ўзяць,
Трэба цалкам аддаць сябе Богу,
Паслухмяным Яго волі стаць.
Рэф.: Ойча наш, які ёсць у небе, на зямлі
і паўсюдна Твой Дух.
Хлеб штодзённы Ты нам спасылаеш,
міласэрна даруеш нам доўг.