1.Божая тайна, ціхая стайня,
Выгляд яе цудоўны.
Хлопчык маленькі ў_беднай стаенцы
Богу самому роўны.
2. Над Ім Анёлы - іх гурт вясёлы,
Іх валасы, як сонца.
Белыя шаты ззяюць, іскрацца
Пад залатой вясёлкай.
3. Што за здарэнне? Ад захаплення
Нават і неба святлее.
Мудрасці мудрасць, светласці светласць
У чалавечым целе.
4. Бедныя людзі, холад іх студзіць,
Беглі на Пана глянуць.
Маюць натхненне, вераць збаўленню,
Міру й любові прагнуць.
5. Доўга чакалі, цяжка ўздыхалі,
Глянуў на нас Бог з неба.
Пекла замкнута, а ў ім пакуты -
Слова прымае Цела.