1. Вітай, Марыя, Хрыстова Маці,
Дазволь нам, грэшным, Табе чэсць даці.
Прымі Ты нашы просьбы нізкія,
за нас маліся – вітай, Марыя!
2. Прачыста Дзева, без грэху плямы,
Усцеражы нас хвароб, заганы.
Найпрыгажэйша райска Лілея,
Будзь нам узорам – вітай, Марыя!
3. Ты, што карміла свету Збаўленне,
І нам як Маці дай пажыўленне.
Ад голаду нас няхай укрые
Твая апека – вітай, Марыя!
4. Горкі жаль мела над смерцю Сына.
Праз Твае слёзы, Маці адзіна,
Хай нам хвіліны смерці цяжкія
спакойны будуць – вітай, Марыя!
5. О Пані наша між херувімаў,
Пачуй маленне, неба Княгіня,
Што йдзе прад стопы Твае святыя,
За нас маліся – вітай, Марыя!
6. Прыклад пакоры, поўна лагоды,
Дай Беларусі спакой і згоду;
Між нас хай згінуць сваркі ліхія,
Крый нас ад войнаў – вітай, Марыя!
7. О Найсвяцейша, без ценю грэху,
У кожным часе будзь нам пацехай;
Твая апека хай нас укрые
Ад гневу Бога – вітай, Марыя!
2 варыянт тэксту
1. Вітай, Марыя, Хрыстова Маці,
Дазволь нам, грэшным, Табе чэсць даці.
Прымі Ты нашы просьбы нізкія,
за нас маліся – вітай, Марыя!
2. Ты, што карміла свету Збаўленне,
І нам, як Маці, дай пажыўленне,
Ад голаду нас няхай укрые
Твая апека — вітай, Марыя!
3. Чысцейша Панна, без грэху сказы,
Усцеражы нас хвароб, заразы,
Ты — найстрайнейша райска Лілея,
Ачысць паветра — вітай, Марыя!
4. Цяжкі жаль мела над смерцю Сына.
Праз боль і слёзы, Маці адзіна,
Хай нам хвіліны смерці цяжкія
Спакойны будуць — вітай, Марыя!
5. Прыклад пакоры, поўна лагоды
Дай Беларусі спакой і згоду;
Між нас хай згінуць сваркі ліхія,
Крый нас ад войнаў — вітай, Марыя!
6. О, Найсвяцейша, без ценю грэху,
У кожным часе будзь нам пацехай;
Твая апека хай нас укрые
Ад гневу Бога — вітай, Марыя!