1. Нашы планы і надзеі,
Нас падводзяць кожны раз.
Толькі міласэрнасць Божа
Вечна застаецца ў нас.
Рэф.: Езу, давяраю толькі я Табе,
Ад майго дзяцінства я жыву ў Табе.
Нават, калі свет ўвесь адвярне свой твар.
Я вызнаю мужна «Ты – мой Валадар!».
2. У жыцця хвілінах трудных,
Не адчайся і не плач,
А праз Божу Міласэрнасць
Усім ворагам прабач.
Рэф.: Езу, давяраю толькі я Табе,
Ад майго дзяцінства я жыву ў Табе.
Нават, калі свет ўвесь адвярне свой твар.
Я вызнаю мужна «Ты – мой Валадар!».
3. Прагну ўсё Табе аддаць я,
Аднаму Табе служыць,
І пра Божу Міласэрнасць
Ўсім навокал гаварыць.
Рэф.: Езу, давяраю толькі я Табе,
Ад майго дзяцінства я жыву ў Табе.
Нават, калі свет ўвесь адвярне свой твар.
Я вызнаю мужна «Ты – мой Валадар!».
4. Міласэрнасць Пана Бога
Упэўненне дае нам,
Што ў гадзіну нашай смерці
Па нас прыйдзе Езус Сам.
Рэф.: Езу, давяраю толькі я Табе,
Ад майго дзяцінства я жыву ў Табе.
Нават, калі свет ўвесь адвярне свой твар.
Я вызнаю мужна «Ты – мой Валадар!».