Рэфр.: Дзякуем, Пане, за Цела і за Кроў,
за вечнасці частунак хвала Табе.
1. Славім Цябе, Усемагутны, за бясконцыя дары святыя,
За Цела Тваё і за Кроў.
У дабрыні сваёй прабач тым, хто Цябе недастойны,
Калі да стала Твайго прыходзім.
Рэфр.: Дзякуем, Пане, за Цела і за Кроў,
за вечнасці частунак хвала Табе.
2. Прабач, бо Ты шчодры і верны,
Вызвалі з путаў граху,
Каб мы маглі перамяніцца,
Праз таямніцы святыя.
Рэфр.: Дзякуем, Пане, за Цела і за Кроў,
за вечнасці частунак хвала Табе.
3. Хай з зорных вышынь зляціць анёл Твой мілы,
Ачысціць і вылечыць нашыя сэрцы і целы,
І павядзе, моцай той таямніцы, аж на пік неба.
А тут, на зямлі, ратуе магутнай Тваёй абаронай.
Рэфр.: Дзякуем, Пане, за Цела і за Кроў,
за вечнасці частунак хвала Табе.
4. Глянь, Творца, ласкава на нас, кволых і слабых,
Зберажы, Добры Пастыр, авечак на сваім лузе,
Ты жыццё нам вярнуў насуперак д’яблу
І ўзмацняеш ужо назаўсёды, кормячы нас сабою.
Рэфр.: Дзякуем, Пане, за Цела і за Кроў,
за вечнасці частунак хвала Табе.
5. Дай, о Айцец Усяможны,
У сваёй дабрыні бязмернай,
Каб мы былі адно, з Табой, Хрыстом і Духам.
На векі вечныя. Амэн.
Рэфр.: Дзякуем, Пане, за Цела і за Кроў,
за вечнасці частунак хвала Табе.