1. Слёзы над Збаўцам з жалю пралівайце,
Божы анёлы, з неба прыбывайце.
Бо сэрца наша, што грэх толькі знае
Жаль не праймае.
2. Грэшнае сэрца, што ты даканала,
Злобай сваёю на плечы ўсклала.
Крыж наш смяротны, прываліў ён Пана,
Пад крыжам стану.
3. Сына Марыя бачыла ў дарозе,
Сумныя вочы, плача у трывозе,
Сэрца самлела, чуе Сына мукі,
Поўная скрухі.
4. Езус прыбіты, на крыжы канае,
Маці пад крыжам стаіць ледзь жывая.
Схавалась сонца, задрыжалі скалы,
Зямля стагнала.
5. Вочы закрыў, памёр для нас з табою,
Каб ў неба грэшных браць з зямлі з Сабою,
Збаўцу маліце нашага слязамі,
Зжалься над намі!