1. Смутны сад Аліўны вобраз мае дзіўны:
Моліцца, упаўшы, Пан у жалю страшным.
Страх Яго душу сціскае, пот крывавы выступае,
Сілы Ён губляе, ледзьве не канае!
2. Келіх горкай мукі даў Айцец у рукі,
Сын яго прымае, раны за нас мае.
Вось Анёл з неба злятае, Збаўцу ціха суцяшае,
Перад катаваннем зведаў бічаванне.
3. Вучні засынаюць, пра Цябе не дбаюць.
Юда катаў роты ставіць у вароты.
Вось у сад Ён прыбягае, з ім разбойніцкая зграя.
Езу, наш каханы, вучням быў праданы.
4. Хоць прад Божым Сынам упадуць злачынцы,
Юда прывітае, Езуса здраджае.
Хутка ў кайданы і путы будзе Езус моцна скуты.
Ў ланцугах, як злодзей, з сада Ён выходзіць.
5. У кайданах скуты церпіць Ён пакуты,
У Анновым доме млее ледзь прытомны.
Каяф добрага не зычыць, ашуканцам Пана лічыць.
Езу наш ахвярны, суджаны быў марна.