1. Голас анельскі пастухам сказаў:
"Бог нарадзіўся! Людзям радасць даў.
Чым хутчэй усе выбягайце
І ў Бэтлеем спяшайце
Збаўцу прывітаць"
2. Ў стайні Дзіцятка ў жолабе ляжыць,
І нова зорка ў небе зіхаціць.
Бога шчыра ўшанавалі
І, вітаючы, спявалі
З радасцю яны.
3. «Вітай жа, Збаўца! Мы Цябе ўвесь час
З верай чакалі, бо ўратуеш нас.
Каралі, прарокі, людзі
Марылі аб гэтым цудзе,
Нам з’явіўся Ты».
4. I мы чакаем нашага Хрыста,
Верым, на заклік прыйдзе святара.
I галовы ўсе схіляем,
Верым, што мы Бога маем
Ў Хлебе з алтара.