1. Сумна Маці, несуцешна,
горка плача, так балесна, -
Бо канае Сын адзіны --
ўкрыжаваны Ён, нявінны.
2. Мукі церпіць разам з Сынам,
Блізка смерці ўжо хвіліна.
Сына кроў з крыжа сцякае,
Сэрца Маці жаль сціскае.
3. Голас Сына ўжо сціскае,
Маці з гора ледзь жывая.
Час сканання надыхлджіць -
Боль нішто ей не лагодзіць.
4. Страшна бачыць Сына Мукі:
ў ранах цела -- твар і рукі.
-- Маці з Сынам пакутуе
у хвіліну цяжку тую.