Рэфр. Я Пану давяраю, на Яго я спадзяюся.
1. З глыбіні я клічу Цябе Пане,
Пане, пачуй просьбу маю!
Схілі сваё вуха
На голас маёй малітвы.
Рэфр. Я Пану давяраю, на Яго я спадзяюся.
2. Калі ўсе грахі прыпомніш, Пане,
Пане, хто ж зможа ўстаяць?
Але верым, што прабачыш нам правіны,
Каб мы Табе служылі.
Рэфр. Я Пану давяраю, на Яго я спадзяюся.
3. Спадзяюся я толькі на Пана,
Душа мая давярае Слову Яго,
Больш я чакаю Пана,
Чым варта світання.
Рэфр. Я Пану давяраю, на Яго я спадзяюся.
4. Больш, чым варта світання,
Няхай Ізраэль чакае Яго.
Бо ў Пана змілаванне
І шчодрае ў Яго адкупленне.
Рэфр. Я Пану давяраю, на Яго я спадзяюся.