1. Бог не шле да Панны простага анёла,/
а нябёсаў веліч — Князя арханёла: /
ласка для народу.
Хай жа Габрыэля /шле і ў нашай справе,
каб Хрыста з'яўленнем / знішчыў Бог бязпраўе
з ласкі Дзевы плоду.
2. Усім стварэнням радзіць Бог хвалы бясконцай, /
спраўна валадарыць, свеціць нам, як сонца, /
зло з зямлі знішчае. /
Ганарліўцаў пыху, злыя думкі зрыне, /
і Яго ніводзін у славе не абміне, /
бо сіл не хапае.
3. I няхай з пасадаў Ён князёў здымае: /
Маці Бога-Сына да хвалы ўзвышае /
і на трон саджае. /
Ты, Пасол Нябесны з божымі дарамі, /
адчыні засовы, што ўжо прад вякамі /
Бог для нас трымае.
4. Прыступі са словам: "Будзь жа прывітана, /
ласкі поўна, з Богам злучаная Панна". /
I скажы: "He бойся! /
Ты прымі скарб гэты, захавай аддана, /
у якім план Божы будзе дараваны /
ў чалавечым лёсе".
5. Выслухала Панна, прыняла маўкліва, /
верыць стала слову і пачала Сына, /
Уладара Магуццяў. /
Моцным Ён дарадцам стане для народу /
прад пасадам Бога чалавеку з роду /
ў справах і пачуццях.
6. Бог няхай нам дорыць ласку прабачэння /
і грахі змывае, нам дае збаўленне /
праз святыя справы. /
Ты прасі, Марыя, за людзей у Сына, /
каб дазволіў быць нам у вечнае Айчыне, /
просім мы ласкава.