1. Пастушкам Анёл сказаў:
"Нарадзіўся Хрыстус вам,
у месцы тым, у Бэтлееме святым,
Нарадзіўся, людзі, усім стварэнняў Валадар.
2. Каб пасланне то спазнаць,
Трэба ў Бэтлеем спяшаць.
Вось яны хуценька туды прыйшлі,
Ў жолабе Дзіця знайшлі, Марыю з Юзафам.
3. Годны славы, моцны Бог
Знізіцца з вышыняў змог.
I Сабе Ён палацаў не прыдбаў,
А ў стаенцы празябаў Збаўца і Божа наш.
4. Нараджэнне дзіўнае,
Светам не спазнанае.
Ў чысціні Сына Панна пачала,
Ласкі поўная была ў бязгрэшнасці Сваёй.
5. Пэўна наступіў для нас
Абяцанняў Божых час:
Бо была кветкаю Аронавай,
З ружамі цудоўнымі, пладамі поўная.
6. Слухайце ж усе Айца,
Што збаўленне абяцаў.
Гэта Сын, што зышоў да нас з нябѐс,
Збаўца свету, Бог Хрыстос — слухайцеся Яго.
7. Узносім Богу чэсць, хвалу,
Ахвяруемся Яму.
Як Айцу, так і Сыну Божаму,
Духу ў славе роўнаму, у Тройцы Адзінаму.