Хлеб адзіны
Хлеб адзіны
1. Хлеб адзіны, што стае Хрыстовым Целам
з плёну збожжа, што ў палях ўзрастала.
І віно, што ў гронках у час летні спела,
Кроўю Збаўчай Сына-Бога стала.
Рэф.: Як той хлеб, што шмат зярняткаў лучыць,
Хай Ахвяра нас з Любоўю злучыць.
Як той келіх лучыць кропляў мора,
Так нас, Хрысце, аб'яднай для Бога.
2. О, наш Пастыр, ўвесь свой люд збяры ў аўчарні.
Нас вядзі дарогай за Сабою.
У Свой Касцёл, каб не прапалі агарні нас
Каб мы сталі ў Ім адной сям'ёю.
Рэф.: Як той хлеб, што шмат зярняткаў лучыць,
Хай Ахвяра нас Любоўю злучыць.
Як той келіх лучыць кропляў мора,
Так нас, Хрысце, аб'яднай для Бога.