1. Апякунка ўсяго свету дарагая,
Што нястомна нашы слёзы асушае,
Хто ў прыгодзе Цябе кліча сэрцам верным
Атрымае Бога-Сына міласэрнасць.
Рэфр.: Нас абараняеш ад бяды, трывогі,
Нас абараняеш ад бяды, трывогі,
Маці Божая Нястомнай дапамогі,
Маці Божая Нястомнай дапамогі.
2. Мы грашым, памылкі робім ды хварэем,
А Матуля дзеткам слабым душы грэе;
Хоць нячысты дух схіляе да благога-
Ты, Заступніца, вяртаеш нас да Бога.
Рэфр.: Нас абараняеш ад бяды, трывогі,
Нас абараняеш ад бяды, трывогі,
Маці Божая Нястомнай дапамогі,
Маці Божая Нястомнай дапамогі.
3. Табе крыўды немалыя робяць людзі,
А ты кожнага шкадуеш і не судзіш.
За нас Богу не стомішся маліцца,
У Цябе любові трэба нам вучыцца.
Рэфр.: Нас абараняеш ад бяды, трывогі,
Нас абараняеш ад бяды, трывогі,
Маці Божая Нястомнай дапамогі,
Маці Божая Нястомнай дапамогі.