Рэфр.: О, Панна Святая, пачатая без грэху.
Марыя, брама неба, поўная пакоры,
Маці Эммануэля.
1. Анёл Пана быў пасланы да Марыі,
і напоўніла Панну ласка.
Слухай, абранніца Духа Святога,
Ты пачнеш і народзіш Сына!
Ты Новы Рай, новая Зямля Святая, бо Светач жыве ў Табе.
Рэфр.: О, Панна Святая, пачатая без грэху.
Марыя, брама неба, поўная пакоры,
Маці Эммануэля.
2. Глянуў Пан на Цябе з любоўю,
І Анёл Табе абвесціў:
Надыходзіць вось сапраўдны Бог,
У Тваім улонні прыме цела Новага Адама -
Народжаны ад Айца, народжаны ў часе Бог-Чалавек,
Светач і Жыццё, Той, Хто свет стварыў.
Рэфр.: О, Панна Святая, пачатая без грэху.
Марыя, брама неба, поўная пакоры,
Маці Эммануэля.
3. Весяліцеся са мной, абранніцы Пана,
Бо маё сэрца стала святыняй Бога.
Пад схіліўся над сваёю Служкай,
І маё ўлонне учыніў Ён Брамай Неба.
Стаўся чалавекам адзіны Сын Бога, Езус,
Найпрыгажэйшы сярод людскіх сыноў.
Рэфр.: О, Панна Святая, пачатая без грэху.
Марыя, брама неба, поўная пакоры,
Маці Эммануэля.