1. Езу мой, я не варты, каб да мяне ўвайшоў,
Ды сваім словам душу адновіш, мяне ўратуеш зноў.
Цела і Кроў пакінуў * нам, грэшным, спажываць;
У крошачцы хлеба сыходзіш з неба,
Каб нам ратункам стаць.
2. Ласкаў усіх Крыніца, * Збаўца і Лекар наш!
Праз свае Раны, Езу, мой Пане, аздараўляеш нас.
Дорыш слабому сілу, * каб болей не грашыў.
Дай жа мне, Божа, каб дзень свой кожны
Я ў Тваёй ласцы жыў.
3. Толькі Табе хачу я * тут, на зямлі, служыць,
А потым вечна ў небе бяспечна з Табою, Хрыстэ, жыць.
Духам Святым і словам * Божым мяне вучы.
Вядзі, Уладару, на шлях свой правы
Кожны мой крок і чын.
(2 варыянт тэксту)
1. Госпадзе, я не варты, каб да мяне ўвайшоў,
Ды сваім словам душу адновіш, мяне ўратуеш зноў.
Цела і Кроў пакінуў * нам, грэшным, спажываць;
У крошачцы хлеба сыходзіш з неба,
Каб нам ратункам стаць.
2. Ласкаў усіх Крыніца, Збаўца і Лекар наш.
Праз Твае раны, Езу каханы, аздараўляеш нас.
Слабому дорыш сілу, каб болей не грашыў.
Дай жа мне, Божа, каб дзень свой кожны
Я ў Тваёй ласцы жыў.
3. Толькі Табе хачу я тут на зямлі служыць,
А потым вечна ў небе бяспечна з Табою, Хрысце, жыць.
Духам Святым і Словам Божым мяне вучы.
Вядзі, Ўладару, на шлях Свой правы
Кожны мой крок і чын!