Каштуйце і глядзіце
Каштуйце і глядзіце
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
1. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы,
Хвала Яго заўсёды на маіх вуснах.
Панам будзе ганарыцца душа мая
Няхай чуюць гэта пакорныя і няхай весяляцца.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
2. Узвялічвай са мною Пана,
Будзем узвышаць Імя Яго разам.
Я шукаў Пана і Ён пачуў мяне
І ад усіх пагрозаў вызваліў мяне.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
3. Гляньце на Яго і прасвятліцеся,
І твары вашыя не спазнаюць сораму.
Вось няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў
І ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
4. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца
І вызваляе іх.
Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан!
Шчаслівы чалавек, які на Яго спадзяецца.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
5. Бойцеся Пана, Ягоныя святыя;
Бо той, хто баіцца Яго, не мае нястачы ні ў чым.
Дзікія звяры церпяць нястачу і голад,
А тым, хто шукае Пана не будзе неставаць ніякага дабра.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
6. Яны клічуць, і Пан чуе
і ад усіх бедаў іх выбаўляе.
Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана,
і зламаных духам Ён збаўляе.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
7. Шмат няшчасцяў у праведнага,
але ад усіх яго ратуе Пан.
Ён сцеражэ ўсе ягоныя косці
і ніводная з іх не зламаецца.
Рэфр.: Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.
Каштуйце і глядзіце, які добры Пан.