Божа, ствары ўва мне, Божа, ствары ўва мне
чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц Духа.
1.Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай_міласці Тваёй,
І ў паўнаце міласэрнасці Тваёй знішчы беззаконні мае,
Абмый мяне_цалкам ад правінаў маіх
І ачысці мяне ад граху майго.
Божа, ствары ўва мне, Божа, ствары ўва мне
чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц Духа.
2. Бо я ведаю беззаконні мае,
І грэх мой заўжды перада мною.
Табе, Табе аднаму я зграшыў
І зло ўчыніў перад Тваімі вачыма.
Божа, ствары ўва мне, Божа, ствары ўва мне
чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц Духа.
3. Таму Ты будзеш справядлівы ў Сваім прысудзе
І беззаганны ў судзе Сваім,
Вось я у беззаконні зачаты,
І ў граху мяне нарадзіла Маці.
Божа, ствары ўва мне, Божа, ствары ўва мне
чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц Духа.
4. Ты палюбіў глыбокую праўду,
І навучыў мяне тямніцы мудрасці,
Акрапі мяне ісопам і буду чысты,
Абмый мяне і стану бялейшы за снег.
Божа, ствары ўва мне, Божа, ствары ўва мне
чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц Духа.
5. Дай мне пачуць радасць і весялосць,
І ўзрадуюцца косці, якія Ты зламаў.
Адвряні аблічча Тваё ад грахоў маіх
І не пазбаў мяне Духа Твайго Святога.
Божа, ствары ўва мне, Божа, ствары ўва мне
чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц Духа.