1.Дух Найсвяцейшы, вуснам дай натхненне,
каб справам Божым слалі праслаўленне.
Дух Найсвяцейшы, сам прыйдзі да сэрца,
хай домам Божым хутка назавецца.
2. Дух Найсвяцейшы, дары спасылаеш,
І ад грахоў нас ласкай ачышчаеш.
Дух Найсвяцейшы, глянь жа на бядоту,
Так шчыра прагнем ад Цябе дабротаў.
3. Дух Найсвяцейшы, хай Тваё праменне
У сэрцах будзіць святасці прагненне.
Дух Найсвяцейшы, будзь да нас ласкавы
І асвячай нам думкі і ўсе справы.