1. Маці святая, просіш нас у аб’яўленнях многа раз,
Каб мы да Езуса прыйшлі, шчасце ў Ім вечнае знайшлі. (2х)
2. Ты уратуеш свет ад зла, выведзеш з цемры да святла.
Сілу шатана знішчыш Ты цераз Ружанец Свой Святы. (2х)
3. Маці Спрадвечнай Дабрыні, будзем з Табой маліцца мы,
Хай расквітнее ў сэрцах май... Ты на малітву нас натхняй! (2х)
4. Верым, настане хутка час: возьме Ружанец кожны з нас,
Затрыумфуе, змогшы зло, Сэрца Прачыстае Тваё. (2х)