1. Прыйдзі, Дух Божы, сэрцы напаўняй!
Што ў нас нягожа, Сам выка раняй.
Усемагутны, дух наш аднаві!
Дай прабываць нам у Тваёй любві.
2. Прарочай веды не прыйшлі прасіць,
З’яўлення славы, шчасця пачуцця,
Нябёс адкрытых, але каб хадзіць
З Табою ўсюды да канца жыцця.
3. Цябе любіць Ты Сам нам наказаў,
Бо ўсё, што маем, Ты нам з ласкі даў.
Дай быць Тваімі і свой несці крыж,
Прымаць усё, што з ласкі падорыш.
4. Дай нам свядомасць блізкасці Тваёй,
Наўчы змагацца, сэрцам не ўпадаць,
Сумненням месца ў сэрцы не даваць,
Прасіць, чакаць і цешыцца душой.
5. Наўчы любіць, палаць Тваім агнём,
Не грэбаваць чужынцам, бедняком,
Дай адчуваць на нас Тваю далонь:
Наш дух - алтар, Твая любоў - агонь. Амэн