Галгофа, Галгофа. Галгофа!
1.Як добра з Табой ў цішыні,
Здалёк ад зямной мітусні,
О, Езу, мяне суцеш у журбе,
Дай бачыць праз слёзы Цябе.
Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх,
І не каты крыжавалі, а мой грэх.
Не кап'ё прабіла сэрца, а мой грэх,
Ты яшчэ да нараджэння любіў мяне.
Галгофа, Галгофа, Галгофа.
2. Я бачу Цябе на Крыжы,
Ад болю і ранаў дрыжыш,
Складаеш Айцу ў ахвяру любоў,
Змывае мой грэх Твая кроў.
Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх,
І не каты крыжавалі, а мой грэх.
Не кап'ё прабіла сэрца, а мой грэх,
Ты яшчэ да нараджэння любіў мяне.
Галгофа, Галгофа, Галгофа.
3. Я ўзгадваю часта той дзень,
Галгофы пакутлівы цень,
Нясу я пад Крыж цяжар маіх він
Каб зняў іх з мяне Божы Сын.
Не цвікі Цябе трымалі, а мой грэх,
І не каты крыжавалі, а мой грэх.
Не кап'ё прабіла сэрца, а мой грэх,
Ты яшчэ да нараджэння любіў мяне.