1.Нарадзіўся Хрыстус-Бог; нарадзіўся,
у збаўленні нам памог, радуймася!
Ў беднае адрыне, месца дзе жывіне,
Ён нам нарадзіўся.
2. He ў палацах багачоў нарадзіўся,
А ў паветцы бедакоў нам з’явіўся.
У пакоры, цноце, у холадзе, бядоце
Ён нам нарадзіўся.
3. He пагардзіў Бог наш Пан, радуймася,
Найніжэйшы людзкі стан, радуймася.
Каб даць вестку з неба, як нам жыці трэба
Ён нам нарадзіўся.