1. Радуйся, Марыя!
Ты - нябѐс Лілея,
Богам Ты абрана,
о, Святая Панна!
Збаўцу свету нам дала,
ласкі поўная была!
2. Габрыэль пасланы
Да Цябе, о Панна.
Весціць Ён навіну.
З гэтае прычыны
Ў радасці ўся зямля —
Заклік вечнага жыцця.
3. Слухаеш вітанне,
Ласкі прадказанне,
Ты ў хвалявані
І ў разважанні.
І з пакораю тады
Славу не прымаеш Ты.
4. Ты не бойся болей,
Госпад Бог з Табою,
Вось зачнеш Ты Сына
І народзіш дзіўна —
Будзеш чыстаю заўжды,
Хоць і Маці станеш Ты.
5. Знішчыць грэх Адама
Той Месія слаўны.
На пасад узыйдзе
Слаўнага Давіда
І ў Якуба доме
Валадарства зойме!
6. Панна ў хваляванні
І ў святым маўчанні.
Мы аб згодзе просім,
Мольбы ў неба ўзносім,
Поўны радасці святой,
Што дае душы спакой.
7. Я слуга, хай стане,
Як у прывітанні
Мне распавядаў Ты
І што абяцаў Ты.
Я шчаслівая ў вяках,
Што сказала Богу так!
1. Радуйся, Марыя,
Панна найчысцейша
Выбраная Богам,
О нябёс лілея!
Ты - прытулак бедных душ,
Маці найсвяцейша!
2. Ласкі поўна Божай,
Чысціні анельскай,
Тваё нараджэнне -
Свету суцяшэнне,
Ты надзею нам дала,
Маці беззаганна.
3. Пан з Табою, Дзева,
Новая ты Ева.
Наша апякунка -
Грэшных прытулак.
Маці міласэрная,
Усцяж за нас маліся!
4. Ты благаславёна,
Панна хвалы годна.
Пачала ад Духа
Божага Ты Сына
Нарадзіла ў чыстасці,
Дзевай засталася.
5. Між жанчын адзіна,
Маці непавінна,
Неба каралева,
Велічная Дзева.
Шлях праўдзівы да Хрыста
Памажы знайсці нам.
6. І благаславёны
Плод Твайго ўлоння,
Езус Хрыстус, наш Пан,
Сын жывога Бога.
Ён прыйшоў, каб збавіць нас:
Чэсць Яму і слава!