1. Трыумфы Караля нябёсаў,
Божы дар паляпшэння лёсу,
пабудзілі пастухоў,
Пасвіўшых авец, валоў
Спевамі, спевамі, спевамі.
2. О, хвала Богу на вышынях,
А людзям - спакой на нізінах.
Нарадзіўся Збавіцель,
Душ людскіх Адкупіцель
На зямлі, на зямлі, на зямлі.
3. Марыя нарадзіла Сына,
Ён прыйшоў, Божы Сын Адзіны,
Нас ад пекла выбавіць
І ў палацах размясціць
Нябесных, нябесных, нябесных.