1. 3 далёкай Фацімы даносіцца звон,
З’яўленне Марыі для нас весціць ён.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
2. Дык пойдзем да Маці праз свет, поўны слёз,
Каб скласці на рукі Марыі наш лёс.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
3. Цудоўная Пані нязвыклай красы
Ружанец трымае, бы кроплі расы.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
4. 3 пяшчотнай усмешкай прад дзецьмі стаіць,
А сэрца святое за грэшных баліць.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
5. Пытаюцца дзеці: «Адкуль, Пані, Ты?» –
«Прыходжу я з неба, каб нішчыць грэх злы».
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
6. Мы хочам паслухаць Тваіх, Маці, слоў,
Каб Бог нас любіў як сапраўдных сыноў.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
7. Малітвы і просьбы да Пана нясём
І душы ачысцім пакуты агнём.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
8. А крыж і цярпенні мы прымем за тых,
Чый злы грэх слязьмі на вачах лёг Тваіх.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.
9. Ружанец, пакута – ратунак для нас
У смерці гадзіну і ў роспачы час.
Рэф.: Аvе, Аvе, Аvе Маrіа,
Аvе, Аvе, Аvе Маrіа.