Ўладарка неба, усцешся, Аллелюя,
Бо Той, каго пад сэрцам насіла, Аллелюя,
Уваскрос Ён, як казаў нам, Аллелюя;
Богу за нас маліся, Аллелюя.
Радуйся і весяліся, Панна Марыя. Аллелюя!
Бо ўваскрос Пан праўдзіва. Аллелюя!
Молімся. Божа, Ты праз уваскрасенне Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, напоўніў свет радасцю, учыні, просім, каб праз заступніцтва Яго Маці, Панны Марыі, мы атрымалі радасць вечнага жыцця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.