1. Дзякуем Табе, Ойча наш, за святы вінаградны шчэп Давіда,
Які спазнаць даў нам праз Твайго Сына Езуса.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!
2. Дзякуем Табе, Ойча наш, за жыццё і за веру,
Якую пазнаць даў нам праз Твайго Сына, Езуса.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!
3. Дзякуем Табе, Ойча наш, за Тваё Імя Святое,
Падрыхтаваў якому жыллё Ты у сэрцах нашых.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!
4. Дзякуем Табе, Ойча наш, за веру і несмяротнасць,
Якую пазнаць даў нам праз Твайго Сына, Езуса.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!
5. Пане наш Ўсемагутны, Стварыў Ты ўсё для Імя Свайго Святога,
Даў напой і ежу людзям, каб спажывалі.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!
6. Нам жа Ты пакінуў ежу і напой духоўны,
Вечнае жыццё даў нам праз Твайго Сына Езуса.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!
7. Божа, памятай пра Касцёл Твой, барані яго ад злога
І прывядзі яго Сваёй любоўю у Тваё Валадарства.
Рэф.: Будзь праслаўлены вечна!