1.Вялік, Святы нам дзень настаў,
Са славай з гробу зазіяў;
Хрыстос ўваскрос нам вечнны свет,
Хрыстос ўваскрос!
2. Як Сам прад смерцю Ён сказаў,
На трэці дзень змёртвыхпаўстаў.
Ад радасці не трэба слёз -
Хрыстос Ўваскрос!
3. Суботня поўнач як зайшла,
Зара нядзелі чуць ўзышла,
Як адчыніўся Пана Гроб -
Хрыстос Ўваскрос!
4. Жанчыны рана ў гроб ўвайшлі,
Міра пахучае няслі,
Як бачаць гроб -там нехта ёсць -
Хрыстос Ўваскрос!
5. Ясны, як сонца меў Ён від,
Пасланнік Божы быў для іх,
То светлы анёл быў з нябёс -
Хрыстос Ўваскрос!
6. Жанчынам анёл той сказаў:
«Хрыстос Ўваскрос, Ён з мёртвых ўстаў,
Дарма шукаеце Яго.
Хрыстос Ўваскрос!»
7. Ідзіце, дайце знаць аб тым,
Усім Яго вучням святым,
Радасную вестку нясі -
Хрыстос Ўваскрос!