1.О, Сэрца Бога, ў Збаўчай Гостыі белай,
свет з верай ў сэрцы гімн Табе спявае,
бо Ты пакуты за усіх цярпела,
шчыра мы Цябе ўслаўляем.
2. О, Найсвяцейша Збаўцы Кроў Святая,
Дар жыватворны, што нам з неба даны,
Ласкі крыніца, што грахі змывае,
Гоіць нам цяжкія раны.
3. О, добры Езу, божую дай манну,
Не пагарджай Ты вернымі сваімі.
Ўзносім падзяку мы неперастанна
Ўраз з анёламі й святымі.