1.О, Кроў святая, о, Кроў адкуплення,
Напой жыццёвы з неба нам пасланы.
Ласкі крыніца, о, цана збаўлення,
Ты правінаў лечыш раны.
2. О Кроў святая, ў келіху укрыта,
Каб нашы душы ты сабой паіла.
Грэшным крыніца міласці адкрыта,
Каб усе правіны змыла.
3. О Кроў святая, о Кроў адкуплення,
З Божага Сэрца ты выток свой мела.
Вечна хай будзе хвала й пакланенне
На зямлі табе і у небе.