1.Да нашых сэрцаў, сэрцаў, што заснулі,
Сёння б’е звон, б’е звон каб мы ачнулісь!
Б час настаў, Дзіця на свет прыходзіць,
А разам з Ім любоў да нас сыходзіць!
Пр: Маленькі ў яслях збавіць свет,
Любоў Маленькую захавайма,
Неба дрыжыць і зямля дрыжыць,
Ад гэтай Маленькай Любові!
2. Адкінем зло, злом нельга забаўляцца!
Чыстай слязой нам трэба ратавацца!
Бо час настаў, Дзіця ўвесь свет абудзіць,
А разам з Ім любоў да нас сыходзіць!
Пр: Маленькі ў яслях збавіць свет,
Любоў Маленькую захавайма,
Неба дрыжыць і зямля дрыжыць,
Ад гэтай Маленькай Любові!
«Maleńka przyszła miłość;»
пераклад: кс. Тадэвуш Крыштопік