1. Хрыстос ўваскрос з памерлых! Смерць смерцю зваяваў,
Парваўшы путы пекла, жыццё нам дараваў. (2х)
2. Апоўначы з магілы наш Збаўца ўваскрос;
Ўсім верным з неба радасць і супакой прынёс. (2х)
3. Зямля ўся затраслася, калі Збавіцель наш
Устаў з магілы ў славе у бласлаўлёны час. (2х)
4. Анёл там прамяністы на камяні сядзеў,
І голасам нябесным «Хрыстос ўваскрос!» — ён пеў. (2х)
5. Пабожныя жанчыны да Езуса ішлі
І міра дарагое з сабой яны няслі. (2х)
6. Прыйшлі намасціць цела Валадара свайго:
ды толькі у магіле Яго ўжо не было. (2х)
7. Анёлы ім сказалі: «Больш вам не трэба слёз —
Хрыстос, Збавіцель свету, з памерлых уваскрос!» (2х)
8. Хрыстос ўваскрос з памерлых смерць смерцю зваяваў,
Парваўшы путы пекла, жыццё нам дараваў! (2х)