Езу, да мяне прыйдзі
Езу, да мяне прыйдзі
1.Езу, да мяне прыйдзі, сэрца ласкай абудзі.
Сябра простых душ людскіх, паяднай з Сабой усіх.
2. Сэрца прагне так Цябе, бо ў самоце цяжка мне.
Клічу з болем: «Езу мой! Ты заўсёды будзь са мной!»
3. Свет раскошамі заве, толькі ў сэрцы цяжка мне.
Прагну міласці Тваёй, што дае ўсім супакой.
4. Я - слуга нягодны Твой, Ты схіліўся нада мной,
Толькі слова мне скажы - паратунак для душы.
5. Дык прыйдзі, чакаю я, уратуй Сваё дзіця,
Не пагардзь маёй душой, хай жа будзе ўжо Тваёй.