1.Ноч надыходзіць, засынае ўвесь свет, цемра акутала зямлю,
Дзіўная зорка ярка свеціць на небе, мудрацоў вядзе ў Бэтлеем!
Там, у пячоры Бог прыходзіць на свет, стайня – палац Валадара,
Цудныя спевы пастухі чуюць з неба, ў яслях ціха спіць Немаўля!
2. Юзаф з Марыяй адаруюць Яго, кленчаць пакорна пастухі,
Магі спяшаюцца прызнаць Бога ўладу і зямны паклон аддаюць!
Доўгачаканы Збаўца свету – Хрыстос, будзь прывітаны на зямлі,
Многа тут сэрц, якія прагнуць збаўлення і любоў палюбяць тваю!
3. Сыне Марыі, Сыне Бога Айца, Князь супакою, моцны Бог,
Ты дзеля нас стаў чалавекам убогім і пакорай Боскай здзівіў!
Манна з нябёс, Хлеб Божы - Эммануэль, радасць нябесная ў Табе,
Сам да людзей прыходзіш, верым – свет не пакінеш, з намі будзь да канца!
Т. і м.: кс. Тадэвуш Крыштопік