1. Як прыбегді пастухі у Бэтлеем,
Заспявалі песню, што і мы пяем:
Слава на вышынях, слава на вышынях,
І спакой на зямлі.
2. І з пакорай кланяліся ўсе Яму,
Аддалі пашану Богу нашаму.
Слава на вышынях, слава на вышынях,
І спакой на зямлі.
3. Абвясціў Анѐл Святы аб цудах там,
Не вядомых на зямлі раней людзям.
Слава на вышынях, слава на вышынях,
І спакой на зямлі.
4. I нясуць Анѐлы пільна варту там,
Ля Дзіцяці і Марыі з Юзафам.
Слава на вышынях, слава на вышынях,
І спакой на зямлі.
5. Распазналі ў Ім Месію слаўнага,
Збаўцу нам пасланага, ласкавага.
Слава на вышынях, слава на вышынях,
І спакой на зямлі.
6. Мы таксама Бога-Сына вызнаѐм,
Шчыра Яго любім і Яму пяѐм:
Слава на вышынях, слава на вышынях,
І спакой на зямлі.