1. Чаму ж сягоння ночка, а днее,
І, як ад сонца, неба яснее?
Рэфр.: Хрыстус, Хрыстус, нам нарадзіўся.
Божым святлом грэшны свет азарыўся.
2. Чаму ж сягоння з неба Анёлы
Верных збіраюць гімнам вясёлым?
Рэфр.: Хрыстус, Хрыстус, нам нарадзіўся.
Божым святлом грэшны свет азарыўся.
3. Чаму ж сягоння людзі спяваюць,
Дары прыносяць, Бога ўслаўляюць?
Рэфр.: Хрыстус, Хрыстус, нам нарадзіўся.
Божым святлом грэшны свет азарыўся.
4. Чаму ж і зорка ззяе так дзіўна,
Прад каралямі свеціць няспынна?
Рэфр.: Хрыстус, Хрыстус, нам нарадзіўся.
Божым святлом грэшны свет азарыўся.