1. Божа, што калісь народы на асобкі падзяліў,
І хацеў, каб народ кожны мовай роднай гаварыў.
Ўзглянь жа на народ бяздольны беларускі,што к Табе
Голас ціхі, паднявольны у пакорнай шле мальбе.
2. Асвяці наш розум верай і надзею ў душу ўлі,
Ды агонь любові шчырай ў нашых сэрцах запалі!
Дай, каб зярнятка прабуды заляцела ў кожны кут
Беларусі, каб усюды узышло - і там, і тут.
3. Дык жыві ж ты і красуйся, наша маці, Беларусь,
Да краёў чужых раўнуйся, йсці дзяцей к сабе прымусь.
Хай бяруцца да работы, дом народны будаваць,
Каб багацце мець і цноты, каб пасля ім рай дастаць.
4. Каб рунела, выплывала, красавала, наліло
І, паспеўшы, ў ток нямала умалоту прынясло.
Памажы нам, Божа мілы, прабудзіцца да жыцця,
Удзялі парады, сілы, каб не збіліся з шляху.