1.Сягодння ў_Бэтлееме народжана Дзіця.
Пастанавіў сабе я: Ён Валадар жыцця.
Езус Хрыстус: Ён Валадар жыцця.
2. Тваёй святой любові хачу аддаць сябе,
Бо сэрца ўраз з душою імкнецца да Цябе.
Езус Хрыстус імкнецца да Цябе.
3. Цябе, Дзіця Святое, хачу любіць заўжды,
У радасці і ў болі, на доўгія гады.
Езус Хрыстус: на доўгія гады.
4. Знайду Цябе я, Божа у Целе і Крыві.
О, скарбе мой прыгожы, прашу, ўва мне жыві.
Езус Хрыстус: прашу, ўва мне жыві.
5. Спашлі мне злітаванне з глыбіняў сэрца. Дай
З Табою прабыванне, вядзі у светлы рай.
Езус Хрыстус: вядзі у светлы рай.