1. Марыя,Ты мне Маці, руку Тваю падай,
ад злога ў гэтым свеце, ад грэху зберагай.
Рэфр.: Будзь з намі ў кожны час, о, Паратунак наш.
Маці, Маці,будзь з намі ў кожны час!
2. Спагадны позірк ясны нам з вышыні пашлі,
Шлях немачы пакутнай паходняй асвяці.
Рэфр.: Будзь з намі ў кожны час, о, Паратунак наш.
Маці, Маці,будзь з намі ў кожны час!
3. Палаеш бляскам сонца, змагаеш чорны змрок.
На Твой абраз бясконца няхай імкне наш зрок.
Рэфр.: Будзь з намі ў кожны час, о, Паратунак наш.
Маці, Маці,будзь з намі ў кожны час!