1. Ціхая ноч, дзіўная ноч! Свет маўчыць, моцна спіць.
Вось чувае Святая Сям'я,
Маці ў яслях люляе Дзіця:
"Спі, Сыночак малы, спі, Сыночак малы!".
2. Ціхая ноч, дзіўная ноч! Божы Сын, Ты адзін
Дорыш людзям з усмешкай любоў.
Час шчаслівы для свету прыйшоў
З нараджэннем Тваім, з нараджэннем Тваім.
3. Ціхая ноч, дзіўная ноч! Быў спярша пастушкам
Голас з неба анёлаў святых
Гучна, блізка і ў далечыні:
«Езус Збаўца прыйшоў, Езус Збаўца прыйшоў!»