1.У тую ноч прыйшла на свет святая песня нам,
Што прыляцеўшы анёлы спявалі пастухам:
"Мір на зямлі паміж людзьмі, што для дабра жывуць".
І слухаў свет у цішыні, як анёлы пяюць.
2. Злятаюць анёлы з нябёс, каб верных навучыць,
Як атрымаць найлепшы лёс, як трэба з Богам жыць.
Глядзі, нас не пакінуў Бог, нас падтрымаць ідуць,
І песня чуецца здалёк, што анёлы пяюць.
3. Прарокі прадказалі нам, што пройдзе век бяды,
Пашле ласкавы Бог людзям век новы, залаты:
Адкрые ўсім дары Свае, спакойна уздыхнуць,
І свет збаўлёны запяе, як анёлы пяюць.