1. Б'юць званы, быццам спяваюць,
Усім народам абвяшчаюць,
што ўваскрос Хрыстос.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
2. Б’юць так гучна і бадзёра,
Ў сэрцах робіцца вясёла,
Пан наш зноў жыве.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
3. Езус Збаўца ў Божай славе
Крочыць сёння разам з намі,
Перамогшы смерць.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
4. Абудзіся, край наш родны,
Ў гэты дзень святы, пагодны,
Каб хваліць Хрыста.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!