1. Цешся, зямліца Госць прыходзіць з неба,
Што Бога з людам, люд памірыць з Богам.
З_цяжкай няволі ўсіх дзяцей Адама
Збавіць ад злога.
2. Цешся, зямліца, гімн спявай анёлаў.
Слаў Пана Бога ды ўсклікай вясёла,
Бо ты ўжо стала не Яго падножжам, -
А тронам Божым.
3. Цешся, зямліца, бо ўжо сонца ўсходзіць,
Кожнага з цемры на святло выводзіць.
Неба яснее, новы дзень світае, -
Страх прападае.
4. Цешся, зямліца, бо прымаеш Бога,
Творцу сусвету і ўсяго зямнога,
Згоды, спакою, міласці і ладу,
Ён мае ўладу.
5. Цешся, зямліца, зведай захапленне,
Людзі, выходзьце, станьце на калені.
Бог сам прыходзіць, з ласкай нараджэння,
Дорыць Збаўленне.