1. Поўная ласкі
Дзева Марыя
І бласлаўлёная Панам.
Ён здзейсніў мару
Ўсіх пакаленняў,
О Беззаганна!
2. Божае слова
Верай сагрэта,
Каб у Табе Целам стала.
Новую Зорку
Вам нарадзіла -
Вечную яснасць.
3. Будзь абаронай,
Божая Маці,
Дзецям, што ў цемры блукаюць,
Шляхам надзеі
І моцнай веры,
Святасці шляхам.