1. О, бясконцая Крыніца Божай любові,
Скарб сапраўднай асалоды - Сэрца Святое.
Месяц, сонца, ясны зоры, неба цэлае, анёлы
З захапленнем спазіраюць, ласкі чакаюць.
2. Быў за грэшных нас ганебна Ты ўкрыжаваны.
Кроў, каб свет абмыць наш грэшны, выцекла з раны.
Чалавекам бічаваны, да крыжа ім прыкаваны,
Цернем укаранаваны — так зневажаны.
3. Той Выток Святы, што з Сэрца нам выплывае,
Душы грэшныя людскія ўсе абмывае.
I напоўніць іх надзеяй, стануць нібы снег той белы,
У Святой салодкай Ране знойдуць трыванне.
4. О, Надзея ўсіх гаротных, што так смуткуюць,
Хай жа словы суцяшэння ў скрусе пачуюць.
Ты пацеха ўсіх журботных, смак раскошаў несмяротных,
Езу, сэрцам праслаўлёны, будзь пахвалёны!
5. Просім ласкі для збаўлення нам абяцанай,
І душой, і целам шчыра так пажаданай.
Хай жа вобраз Твой лагодны аглядаці буду годным
Са святымі па-над часам у небе разам.